Рабаў: У ноч з 7 на 8 студзеня ў Беларусі чакаецца да 27 градусаў марозу

Рабаў: У ноч з 7 на 8 студзеня ў Беларусі чакаецца да 27 градусаў марозу

У другой палове бягучага тыдня ў Беларусі ўсталюецца халоднае надвор'е. У ноч з 7 на 8 студзеня ў Беларусі прагназуецца да 27 градусаў марозу. Пра гэта піша ў Facebook Дзмітрый Рабаў, начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Ужо ў сераду, 4 студзеня, у нашай краіне чакаюцца складаныя ўмовы надвор'я — амаль паўсюдна пройдзе моцны снег, а ў Брэсцкай вобласці парывы ветру будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. У начныя гадзіны чакаецца ад 0 да мінус 5 градусаў (у Віцебскай вобласці месцамі да мінус 8 градусаў), у дзённыя — ад мінус 3 да плюс 2. Пахаладанне пачнецца ў чацвер, 5 студзеня. Спачатку тэмпература істотна панізіцца на паўночным усходзе Беларусі, а ў пятніцу, 6 студзеня — па ўсёй краіне.

У чацвер на большай частцы тэрыторыі Беларусі магчымы снег, у асобных раёнах — завіруха, уначы месцамі моцны снег. Будзе моцны вецер. Тэмпература паветра складзе на працягу сутак ад мінус 8 да мінус 15 градусаў (у Гомельскай вобласці — ад мінус 1 да мінус 7). У пятніцу на працягу сутак прагназуецца ўжо ад мінус 13 да мінус 20 градусаў. Невялікі снег пройдзе пераважна на ўсходзе.

У суботу, 7 студзеня, уначы тэмпература паветра складзе ад -15 да -22, а пры праясненнях — да 27 градусаў марозу. Удзень прагназуецца ад мінус 11 да мінус 18 градусаў, а на ўсходзе — да -20. Магчымы невялікі снег. У нядзелю на захадзе краіны пацяплее: уначы — ад 10 да 14 градусаў марозу, удзень — ад мінус 4 да мінус 8 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі