Пяць цыганак за гадзіну абакралі 11 чалавек

Пяцёра цыганак, аб’яднаных у табар, наведалі выставу індыйскіх тавараў у Гродне. Але цікавіў іх не асартымент экзатычнага тавару, а выключна торбы наведвальнікаў, паведамляе дзяржаўная тэлекампанія Гродна. У выніку — літаральна за адну гадзіну зафіксавана 11 фактаў крадзяжу на агульную суму 2 мільёны 150 тысяч рублёў.  Жанчынаў з’яўляліся не толькі на індыйскай выставе. Месцам дзейнасці яны выбіралі шматлюдныя кірмашы, выставы, базары. Майстэрскае валоданне лязом і невялікім ножычкам прынесла свой плён — 4 крадзяжы у Брэсце, 1 ў Мінску і 11 у Гродне.

Затрымалі іх не адразу, бо яны ўмела заблытвалі міліцыю. Цыганкі былі з розных гарадоў Беларусі і адна — ураджэнка Расіі. Дарэчы на дадзены момант па факце кампенсацыі стратаў усе адпушчанны на свабоду. Яны трапілі пад амністыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі