Псіхічна хворы пацыент інтэрната “пазычыў” у мінчанкі ровар

34-гадовая мінчанка звярнулася ў міліцыю з заявай аб крадзяжы ровара. Жанчына каталася па лесапаласе па вуліцы Ваўпшасава, а потым вырашыла спешыцца і назбіраць крыху ягад. Ровар яна пакінула каля веладарожкі, не прышпіліўшы яго замком.

Калі жанчына вярнулася ўсяго праз некалькі хвілінаў, ровара ўжо не было. Давялося звяртацца ў міліцыю.

Знайшлі ровар вельмі хутка, усяго праз некалькі гадзінаў. У дзяжурную частку Партызанскага РУУС патэлефанавалі з дома-інтэрната для пенсіянераў і інвалідаў. Супрацоўнікі ўстановы паведамілі, што адзін з іх пацыентаў, псіхічна хворы мужчына прыехаў у інтэрнат на ровары, які ўзяў невядома дзе. Гэта і быў скрадзены ровар мінчанкі.

Па факце інцыдэнту міліцыя ладзіць праверку, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі