The Prodigy знялі 300 кліпаў за 3900 фунтаў стэрлінгаў

Гурт The Prodigy абраў пераможцаў конкурсу на лепшы кліп на сваю песню "Run with the Wolves" з альбома "Invaders Must Die". На конкурс было даслана каля 300 кліпаў. Аўтараў некаторых з іх музыкі палічылі моцна з’ехаўшымі з глузду і адхілілі іх працы. У выніку, перамагла сумесная праца Роба Ўіксціда і анімацыйнай студыі "Pew36".

Узнагародай для пераможцаў стануць 3000 фунтаў стэрлінгаў (прыкладна 5000 долараў). Такім чынам The Prodigy стануць уладальнікамі вельмі недарагога кліпа і трох яшчэ больш недарагіх, аўтары якіх атрымаюць па 300 фунтаў стэрлінгаў і фірмовую прадукцыю c аўтографамі гурта. Астатнія ўдзельнікі атрымалі падзякі на сайце The Prodigi.

Фота: Fotografen.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі