Прэзідыюм АДС не прыняў антыкрызісную праграму, супраць быў Сяргей Калякін

Прэзідыюм Аб'яднаных дэмакратычных сілаў не прыняў антыкрызісную праграму, распрацаваную эканамістамі апазіцыі. Супраць прыняцця дакумента выступіў лідэр Партыі камуністаў Сяргей Калякін.
Паводле слоў Калякіна, у праграме "4-5 спрэчных пазіцый". Ён прапанаваў "яшчэ раз прааналізаваць некаторыя пазіцыі, звязаныя з падаткаабкладаннем". Яго хвалюе, як гэта адаб'ецца "на сацыяльным самаадчуванні грамадзян" і ці не прывядзе да сур'ёзных праблемаў у эканоміцы нашай краіны.

Як паведамляе сайт belmy.info, дапрацоўваць антыкрызісную праграму даручылі Сяргею Калякіну і прадстаўніку Аб'яднанай грамадзянскай партыі Сяргею Марголіну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі