Прэзідэнты Літвы і Украіны гаварылі пра ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі

Прэзідэнты Літвы і Украіны гаварылі пра ўзмацненне рэпрэсій у Беларусі

16 жніўня адбылася тэлефонная гутарка прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Як піша Наўседа ў Twitter, гаворка ішла пра міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы і пра ўзмацненне кантролю. Ён падкрэсліў, што адбываецца "гібрыдная атака беларускага рэжыму" і на Літву, і на ЕС. Пры гэтым актыўна выкарыстоўваецца дэзынфармацыя і прапаганда.

Таксама Наўседа і Зяленскі гаварылі пра сітуацыю ў Беларусі. Прэзідэнт Літвы звярнуў увагу на тое, што рэпрэсіі ўзмацняюцца.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі