Прэзідэнта Францыі абсмяялі ў рэкламе немцы

“Бяры прыклад з Карлы Бруні. Вазьмі сабе малога француза. Напрыклад, Citroen C3” – вось слоган нямецкай фірмы Sixt, якая гандлюе аўтамабілямі. Жарт палягае ў розніцы росту паміж Нікаля Сарказі і Карлай Бруні. Як піша брытанская "The Daily Telegraph", французскі прэзідэнт – адзін з самых нізкіх у свеце: са сваімі 165 см  ён перарос толькі Кім Чэн Іра і Дзмітрыя Мядзьведзева. Тым часам Карла Бруні мае 178 см росту, адзначае Onet.pl.

Раней фірма строіла жарты з Ангелы Мэркель. На рэкламе пад здымкам ускудлачанай канцлеркі бачыўся надпіс: “Хочаш новую прычоску? Купі сабе кабрыялет!”

Аднак жарты з Сарказі могуць скончыцца кепска, папярэджвае французская газета  "Liberation". Два гады таму авіякампанія Ryanair заплаціла 60 тыс. еўра штрафу за незаконнае выкарыстанне здымкаў Сарказі і Бруні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі