Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн вылекаваўся ад каранавіруса

Джо Байдэн вылекаваўся ад каранавіруса. Прэзідэнт ЗША вярнуўся да працы ў вочным рэжыме пасля самаізаляцыі, паведамляецца ў яго акаўнце ў Твітары. 

Пра станоўчы тэст на COVID-19 у палітыка стала вядома 21 ліпеня. Гаварылася, што сімптомы захворвання "ўмераныя". Тады ён працягнуў працу дыстанцыйна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.