Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі ў панядзелак наведае Катынь пад Смаленскам

Прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі 17 верасня наведае Катынь на Смаленшчыне, месца масавых расстрэлаў энкавэдзістамі польскіх афіцэраў. Качынскага і яго жонку Марыю будуць суправаджаць сваякі загінуўшых у Катыні і журналісты. Прэзідэнт Польшчы ўшануе памяць тысяч землякоў, паўдзельнічае ў набажэнстве, якое пройдзе непасрэдна ў мемарыяльным комплексе.

Дарэчы, вечарам 17 верасня ў Варшаве ў Нацыянальным тэатры адбудзецца афіцыйная прэм’ера новага фільма Анджэя Вайды “Катынь”, паведамляе РИА “Новости”.

Адзначым, што ў Катыні загінулі ад рук катаў з НКВД і тысячы беларусаў, якія служылі ў польскім войску, а сярод іх вядомыя дзеячы нацыянальнага руху (напрыклад, Францішак Умястоўскі).

Аднак кіраўнікі нашай краіны мемарыяльны комплекс на Смаленшчыне не наведваюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі