Праз змяншэнне падаткаў бюджэт у наступным годзе не атрымае Br700 мільярдаў

У выніку змяншэння падаткаў, паступленні ў  бюджэт  Беларусі ў наступным годзе зменшацца  на 700 мільярдаў рублёў. Аднак па словах начальніка Галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і прыбыткаў бюджэту Міністэрства фінансаў Дзмітрыя Кійко, такое рашэнне пойдзе толькі на карысць беларускай эканоміцы. Кійко: "Гэтыя грошы будуць выдаткаваны на інвестыцыі, на павелічэнне заробкаў супрацоўнікаў прадпрыемстваў. Бюджэт наўпрост тут губляе, але ўскосна эканоміка выйграе. Таму што грошы застаюцца працаваць. Эканамічны рост, які абумоўлены зваротам гэтых грашовых сродкаў, будзе гарантавана кампенсаваць страты бюджэту."

Нагадаем, што з наступнага года ў Беларусі плануецца поўная адмена шэрагу падаткаў: мясцовага збору на развіццё тэрыторый, выключэнне трох плацяжоў са складу экалагічнага падатку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі