Праваабаронцы злавілі расійскіх аўтааматараў на агітацыі за Лукашэнку

У Санкт-Пецярбурзе стартаваў аўтапрабег пад лозунгам “Мы за бацьку!”. Такую інфармацыю дала газета “Белорусская нива”. Арганізавалі прабег расійскае таварыства “Браты славяне” і “Аўтарадыёклуб”. Цягам 8 дзён расіяне праедуць 3300 кіламетраў, наведаюць сталіцу Беларусі, а таксама Магілёў, Гомель, Брэст, Полацк і шэраг іншых гарадоў. Калона машын упрыгожаная сцягамі і лозунгамі ў падтрымку дзейнага кіраўніка беларускай дзяржавы. Стала вядома, што 20 лістапада агітацыйная акцыя перамясцілася на тэрыторыю Беларусі — у Дубровенскі раён, каля мяжы з Расійскай Федэрацыяй. У райцэнтры Дуброўна аўтааматары ўсклалі вянкі да помніка Героя Савецкага Саюзу Ганны Нікандравай і правялі невялікі мітынг на тэму будучых прэзідэнцкіх выбараў. Затым удзельнікі аўтапрабегу спыніліся ў Слоніме.

Разам з тым, Выбарчы кодэкс наўпрост забараняе ўдзел у агітацыі замежных грамадзянаў. Так, згодна з ч. 5 арт. 45, “замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не маюць права прымаць удзелу ў агітацыі”.  Праваабаронцы збіраюцца падаць скаргу ў ЦВК па дадзеным факце правядзення незаконнай агітацыі грамадзянамі Расіі, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі