Прагаласаваць 19 снежня можна будзе нават па пенсійным пасведчанні

Цэнтрвыбаркам істотна пашырыў пералік дакументаў, па якіх 19 снежня можна будзе атрымаць бюлетэнь на выбарчым участку. Цяпер у яго ўваходзіць не толькі пашпарт і вайсковы білет, але і шэраг менш іншых пасведчанняў асобы, паведаміла чалец ЦВК Надзея Кісялёва: "Гэта пасведчанне дзяржаўнага службоўцы, пенсійнае пасведчанне, студэнцкі білет з фотаздымкам, а таксама даведка з органаў унутраных справаў для грамадзянаў, якія страцілі пашпарт.

Пры гэтым у пастанове ЦВК утрымліваецца палажэнне пра тое, што бюлетэнь для галасавання выдаецца пры прад'яўленні гэтых дакументаў на падставе спіса грамадзянаў, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах".


Так што акцыя "Выратуй краіну — схавай бабулін пашпарт!" правалілася: хаваць давядзецца яшчэ і пенсійнае пасведчанне... На заўвагу прысутнага на пасяджэнні ЦВК Юрыя Хадыкі наконт таго, што бюлетэнь для галасавання дадуць па нашмат большай колькасці дакументаў, чым, напрыклад, можна было паставіць подпіс у падтрымку вылучэння кандыдата, супрацоўнікі ЦВК адказалі наступнае:

"Калі грамадзянін прыходзіць са студэнцкім білетам, і яго няма ў спісе выбаршчыкаў — бюлетэнь яму не выдадуць. Дакладней, выдадуць толькі тады, калі ён пакажа дакумент, які пацвердзіць, што ён пражывае на тэрыторыі гэтага выбарчага ўчастку.

Пры зборы подпісаў трэба было спраўджавць грамадзянства. А на выбарах грамадзянства ўжо спраўджанае — падчас складання спісаў выбаршчыкаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі