Прадстаўнікі "Барселоны" запрашаюць Аляксандра Глеба

Як паведамляе газета "Прессбол" са спасылкай на гішпанскае выданне Marca, учора адбыліся перамовы Аляксандра Глеба са спартовым дырэктарам гішпанскай "Барселоны" Чэкі Бегірыстайнам.  Перамовы прайшлі ў Кайзэрслаўтэрне напярэдадні матчу зборнай Беларусі супраць каманды Нямеччыны. Капітан нашай зборнай Аляксандр Глеб і яго агент Мікалай Шпилевский абмяркоўвалі магчымасць пераходу паўабаронцы да каталонцаў.

Цяпер прадстаўнікі "Барселоны" чакаюць адказу ад Глеба-старэйшага, на якога таксама паглядае і чэмпіён Італіі міланскі "Інтэр".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі