Прадстаўнікі АДКБ і Еўрасаюза вырашылі "кіргізскае пытанне"

У Бішкеку па ўзаемнай дамоўленасці адбылася сустрэча намесніка генеральнага сакратара Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) Валерыя Семерыкова са спецпрадстаўніком Еўрасаюза па Цэнтральнай Азіі П'ерам Марэлем. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, бакі абмяняліся меркаваннямі пра становішча ў Кіргізіі. Падчас сустрэчы былі акрэсленыя захады, якія неабходна распачаць міжнароднай супольнасці для ўрэгулявання сітуацыі ў краіне.

Прадстаўнікі АДКБ і Еўрасаюза дамовіліся пра каардынацыю далейшай працы ў Кыргызтане.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі