Працэс над ўдзельнікамі акцый пратэсту працягнецца ў панядзелак
У панядзелак у Цэнтральным судзе Мінску працягнецца працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту.
У пятніцу праглядаліся відэаматэрыялы, з якіх незразумела, што ж можа быць доказам віны Андрэя Кіма і іншых удзельнікаў дэманстрацыі.
На гэтым судовае разбіральніцтва закончанае, у панядзелак у 11 гадзін суд пяройдзе да судовых спрэчак. Праваабаронца Алена Танкачова ў інтэрв'ю Еўрарадыё засцерагае ад залішняй эйфарыі і кажа пра неабходнасць добра падрыхтавацца і абвінавачваным, і іх адвакатам:
"Зараз галоўнае не расслабляцца. Моладзь павінна сабрацца і якасна падрыхтавацца да спрэчак. Таму што, як паказвае папярэдні досвед, які б настрой і ўражанні не складваліся падчас судовага паседжання, зусім не факт, што падобныя настроі і высновы кладуцца ў аснову рашэння суда".