Праблемы жаночай зборнай па баскетболе абяцаюць вырашыць

Праблемы жаночай баскетбольнай зборнай будуць вырашаныя, заявіў БелаПАН старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола і Вышэйшага Гаспадарчага суда Віктар Камянкоў. 11 лістапада на паседжанні выканкама федэрацыі прысутнічала капітан каманды Наталля Трафімава. Тон яе ліста, дасланага пасля разбору папярэдняга звароту спартсменак, сведчыць пра канструктыўны настрой дзяўчат. Кіраўніцтва федэрацыі спадзяецца, што цягам месяца будзе распрацаваная праграма падрыхтоўкі зборнай на 2011 год, дзе ўлічаць узнятыя пытанні. У прыватнасці, трэба знайсці больш прыдатную спартовую базу для правядзення цэнтралізаваных вучэбна-трэніровачных збораў. База ў Стайках не адпавядае сучасным патрабаванням: паркет стаў траўманебяспечным, дах працякае, ёсць праблемы з асвятленнем. Там састарэла трэнажорная заля, мэдцэнтр працуе толькі ў буднія дні, няма нармальных умоваў для адпачынку.

Камандзе таксама трэба ўзмацніць свой “адміністратыўны рэсурс”, для чаго ёй патрэбны адміністратар-мэнэджэр. Таксама трэба дбаць пра амуніцыю каманды.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі