Порт Клайпеды спыніць транзіт беларускіх угнаенняў у наступным годзе

Порт Клайпеды спыніць транзіт беларускіх угнаенняў у наступным годзе

Порт Клайпеды рыхтуецца спыніць транзіт беларускіх калійных угнаенняў. Але адбудзецца гэта толькі ў наступным годзе. Пакуль жа прадпрыемства працягвае транзіт, і яго кіраўнік Альгіс Латакас "не бачыць у гэтым памылкі".

Заўтра праўленне порта разгледзіць пытанне пра давер Латакасу. Ён апраўдваецца, што ў сувязі са спыненнем транзіту ўжо запланаваў скарачэнне 20 супрацоўнікаў. Але — у наступным годзе, хаця санкцыі ў дачыненні да "Беларуськалія" набылі моц сёлета.

Раней праз скандал з транзітам беларускага калію пасады пазбавіўся кіраўнік "Літоўскай чыгункі" Мантас Бартушка. Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс выказаў сумневы ў тым, што яму можна давяраць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі