Пол Макартні сабраўся ў сусветнае турнэ

Сэр Пол Макартні плануе падацца ў сусветнае турнэ. У цяперашні час прадстаўнікі 65-гадовага музыканта вядуць актыўныя перамовы з прамоўтэрамі па ўсім свеце. Чакаецца, што тур пачнецца восенню 2008 года і закране як мінімум Вялікабрытанію, ЗША, Канаду і Аўстралію. Дакладны расклад гастроляў будзе вядомы ужо ў траўні.

Новы тур павінен дапамагчы экс-бітлу палепшыць фінансавы стан пасля разводу з Хізер Мілс, якая згодна з рашэннем суда атрымала ад музыкі кампенсацыю ў памеры 24,3 мільёны фунтаў стэрлінгаў.

Напрыканцы лютага таксама з'явілася інфармацыя, што сэр Пол рыхтуе новы альбом, які можа будзе пабачыць ужо летам 2008 года.

Фота: www.newsru.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі