Пінскія памежнікі 120 разоў адмовіліся ад хабару

Сёлета за паўгода  ў аддзелах Пінскага памежнага атраду было зафіксавана больш за 120 фактаў хабару, ад якога адмовіліся памежнікі. Летась за той самы перыяд такіх выпадкаў было толькі 48.
Усе людзі, якія спрабавалі незаконна "ўзнагародзіць" памежнікаў, былі адміністратыўна пакараныя.

Цяпер на памежных пераходах дзейнічаюць даволі жорсткія ўмовы паводзінаў. Напрыклад, у дакументах нельга “забываць” грошы. Нельга таксама даваць “патрымаць” у руках службовым асобам каштоўныя рэчы. Акрамя таго, забаронена размаўляць па мабільніках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі