Пінскага школьніка асудзілі на 8 гадоў калоніі за продаж марыхуаны
8 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі атрымаў пятнаццацігадовы школьнік з Пінску, які прафесійна займаўся распаўсюдам марыхуаны. З'яўляючыся заключным звяном заканспіраванага ланцуга наркатрафіку, ён прадаваў “траву” на тэрыторыі доследна-механічнага заводу. Сабе малалетні наркадылер пакідаў адну сёмую частку выручкі. Шэсць сёмых адкладаў у хованку для пастаўшчыка.