Пэрформанс у абарону помніка Максіму Багдановічу

Моладзевая фракцыя Партыі БНФ ("Моладзь БНФ") і культурніцкая камісія ПБНФ ладзяць акцыю ў абарону помніку Максіму Багдановічу. Акцыя распачнецца заўтра, 29 красавіка, у 18 газінаў. Арганізатары плануюць, што адбудзецца шэсце ад помніка Купалу да месца, дзе стаяў помнік Багдановічу каля Опернага тэатра. Як паведамілі ў прэс-службе Партыі БНФ, акцыя задуманая як своеасаблівая тэатральная дзея.

Прэс-служба ПБНФ: "Там плануеццца пэрформанс такі... Будзе чалавек, які будзе апрануты ці неяк іначай адзначаны, што гэта Максім Багдановіч. І будзе нейкая імпрэза з гэтай нагоды".

Мяркуецца, што акрамя чытання вершаў і ўскладання кветак адбудуцца выступы палітычных і грамадзкіх дзеячаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі