Пераможцам Кубка свету па фрыстайле стаў Антон Кушнір

Пераможцам фінальнага этапу Кубка свету па фрыстайле ў лыжнай акрабатыцы, які прайшоў 19 лютага ў Раўбічах, стаў прадстаўнік Беларусі Антон Кушнір.

Ён набраў 256,31 бала, апярэдзіўшы ўкраінца Станіслава Краўчука, сталага срэбным прызёрам (244,49), і беларуса Дзяніса Осіпава, які заваяваў "бронзу" (237,42).

Гэта трэцяя перамога Антона Кушніра на кубкавых этапах у цяперашнім сезоне.

У агульным заліку Кубка свету ў лыжнай акрабатыцы Кушнір заняў другое месца. Набраўшы 428 ачкоў, ён саступіў кітайскаму спартоўцу Ці Гуанпю (461). Бронзавым прызёрам стаў швейцарац Рэната Ўльрых (321).

Яшчэ адзін беларускі спартовец Максім Гусцік па выніках сезону заняў 10-е месца (160), а бронзавы прызёр фінальнага этапу Дзяніс Осіпаў скончыў сезон на 18-й пазіцыі (109), паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі