Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі

Падтапленні, сакавік 2024 года

Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС

Паводка і падтапленні фіксуюцца на тэрыторыі 33 раёнаў ва ўсіх шасці абласцей Беларусі, паведамляе прэс-служба МНС.

Цяпер падтопленымі застаюцца 170 прыватных жылых дамоў, 34 падвалы, 753 прыватныя падворкі, 259 гаспадарчых пабудоў, 55 участкаў аўтамабільных дарог, 172 іншыя будынкі (дачныя і нежылыя дамы) і сем мастоў.

Работнікі МНС, як паведамляецца, штодня манітораць змены ў абстаноўцы, абследуюць дамы ў зонах падтапленняў і вызначаюць прычыны з'яўлення вады, дзе пражываюць людзі. 

Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі
Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС
Паводка падтапіла дамы, масты і дарогі ў 33 раёнах Беларусі
Падтапленні, сакавік 2024 года / прэс-служба МНС

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі