Паўночнакарэйскі чыноўнік прамяняў радзіму на серыялы

Высокапастаўлены службовец збег з КНДР з-за любові да серыялаў, паведамляе агенцтва "Рэнхап".

Уцёкі адбыліся ў чэрвені 2009 году, аднак гэты факт быў афіцыйна прызнаны КНДР толькі цяпер. Аказалася, што 40-гадовы Сол Чжон Сік, першы сакратар Лігі сацыялістычнай моладзі правінцыі Янгандо пакінуў радзіму па вельмі простай чалавечай прычыне.

Неназваная крыніца ва ўрадзе Паўночнай Карэі паведаміла, што Чжон Сік быў перспектыўным функцыянерам, аднак занадта захапляўся жыццём за межамі краіны. У прыватнасці, ён вельмі любіў паўднёвакарэйскія мыльныя оперы.

Інфармацыя пра перабежчыка трапіла ў прэсу дзякуючы сайту Wikileaks, дзе была апублікавана расшыфроўка паведамлення амерыканскіх дыпламатаў у гэтым рэгіёне. Там гаварылася, што ў апошні год адразу некалькі вядомых службоўцаў збеглі ў Паўднёвую Карэю.

Фота: mixnews.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі