Пасля першага перыяду СКА выйграе ў мінскага "Дынама" з лікам 4:0

Пасля першага перыяду СКА выйграе ў мінскага "Дынама" з лікам 4:0

У гэтыя хвіліны хакеісты мінскага "Дынама" гуляюць у гасцях з лідарам Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі — СКА з Санкт-Пецярбургу. Пасля першага перыяду беларусы ўжо "гараць" 0:4. Шайбы ў піцерцаў закінулі Хахлачоў (3 хвіліна сустрэчы), Вайноў (9), Гусеў (13) і Дадонаў (20).

Перад сённяшняй гульнёй СКА лідыраваў у Заходняй канферэнцыі з 45 ачкамі пасля 19 гульняў. У мінскага "Дынама" было 32 ачкі пасля 15 матчаў і чацвертае месца.

Наперадзе яшчэ 40 хвілінаў гульні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі