"Партызан" пацярпеў чацвёртае паражэнне ў футбольным чэмпіянаце краіны

Матчы 4-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе прайшлі ў нядзелю. Сталічны "Партызан" з буйным лікам 0:3 прайграў у Магілёве "Дняпру". Гэта чацвёртае паражэнне "партызанаў" у чатырох матчах.
Мінскае "Дынама" і наваполацкі "Нафтан" згулялі ўнічыю 0:0. Такі ж лік быў зафіксаваны ў супрацьстаянні БАТЭ і гродзенскага "Нёмана". Салігорскі "Шахцёр" і "Віцебск" згулялі ўнічыю 1:1. Жодзінскае "Тарпеда" на сваім полі прайграла бабруйскай "Белшыне" — 1:2. Брэсцкае "Дынама" перамагло "Мінск" — 2:1.

Пасля 4-х тураў лідыруюць "Віцебск" і БАТЭ, у якіх па 8 ачкоў. Матчы наступнага тура пройдуць 24 красавіка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі