Паркоўкі ў сталіцы сталі бясплатнымі

Бясплатнымі сталі з 1 студзеня камунальныя паркоўкі ў беларускай сталіцы. Як вядома, у Мінску быў адменены мясцовы збор за паркоўку транспартных сродкаў у спецыяльна адведзеных месцах.  Выключэннем з'яўляюцца толькі ведамственныя стаянкі, на якіх збіраецца не збор, а плата за захоўванне машыны, інфармуе БЕЛТА.

Дарэчы, на сённяшні дзень у сталіцы дзейнічаюць 26 камунальных парковак, на якіх адначасова могуць знаходзіцца каля 1500 аўтамабіляў. Кошт адной гадзіны стаянкі ў 2009 годзе складаў 3,2 тыс. рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі