Палітзняволенай Вользе Гарбуновай пагражае да 15 гадоў турмы

Палітзняволенай Вользе Гарбуновай пагражае да 15 гадоў турмы

Актывістку Вольгу Гарбунову абвінавачваюць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу — ч. 1, 2 і 3 арт. 293 і ч. 1 і 2 арт. 342, паведамляюць праваабаронцы ў нядзелю.

Гарбуновай пагражае да 15 гадоў турмы.

Вольгу затрымалі ў Мінску 9 лістапада па падазрэнні ў арганізацыі жаночых маршаў у 2020 годзе. З моманту затрымання яна трымала галадоўку ў ІЧУ на Акрэсціна. Пасля 10 дзён яе перавялі ў СІЗА-1. Сёння стала вядома пра тое, што за гэты час у Вольгі памёр бацька.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі