Падвышэнне платы за навучанне ў ВНУ пакуль не плануецца

Прадстаўнікі Міністэрства адукацыі не выключаюць, што неўзабаве ў Беларусі падвысяцца кошты на навучанне ў ВНУ. “Гэта звязана з коштам на энерганосьбіты і іншыя рэчы, хаця сітуацыя дастаткова стабільная і рэгулюецца ўрадам", – сказаў падчас прэс-канферэнцыі, што адбывалася 13 жніўня ў Мінску, першы намеснік міністра адукацыі Беларусі Аляксандр Жук. Аднак падвышэнне платы за навучанне ў ВНУ пакуль не абмяркоўваецца, дадаў намміністра, нягледзячы на тое, што сёння навучанне каштуе менш, чым ВНУ выдаткоўвае на падрыхтоўку адпаведных спецыялістаў.

На прэс-канферэнцыі таксама было зададзена пытанне аб забеспячэнні іншагародніх студэнтаў жытлом. Спадар Жук заявіў, што гэтая праблема актуальная галоўным чынам для сталічных ВНУ. У прыватнасці, летась у Мінску ў сярэднім па ВНУ толькі 63% студэнтаў былі забяспечаны інтэрнатамі.

"БелаПАН"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі