Падрыў расійскага А-50 у Мачулішчах быў сумеснай аперацыяй з СБУ — Азараў

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах / скрыншот відэа"Беларусь 1"

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах / скрыншот відэа"Беларусь 1"

Аб'яднанне сілавікоў Беларусі ByPOL аказала садзейнічанне Службе бяспекі Украіне ў падрыве расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах, гэта была сумесная аперацыя. Пра гэта заявіў кіраўнік ByPOL Аляксандр Азараў. Ён таксама распавёў, што "узяць акцыю на сябе" беларускія падпольшчыкі вырашылі пасля перамоваў з украінцамі. Але ў выніку, па словах Азарава, у яго арганізацыі паўсталі праблемы з фінансаваннем. Грант, на які існаваў ByPOL, спынілі, паколькі ў свеце здарэнне палічылі тэрактам. "За вуглом мне казалі:" Саша, ты малайчына!”. А пасля выходзілі да грамадскасці і казалі, што не могуць мець з намі спраў", — дадае Азараў.

Гэтыя фінансавыя праблемы прывялі да нявыплаты заробкаў і канфліктаў у калектыве. Вынікам стала тое, што частка сілавікоў адкалолася і цяпер працуе пад назвай BELPOL.

Нагадаем, атака на расійскі самалёт радыёабнаружання і навядзення А-50 у беларускіх Мачулішчах адбылася 26 лютага 2023 года. Першапачаткова адказнасць за падрыў узяў на сябе BYPOL. Беларускія ўлады прызналі факт нападу толькі праз тыдзень. Аляксандр Лукашэнка пры гэтым заявіў, што пашкоджанні самалёта былі нязначнымі. Пазней ён прызнаў, што А-50 усё ж такі давялося адправіць у Расію для рамонту. Пра тое, што атака была здзейсненая мясцовымі партызанамі, казаў і дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі