Падлогу на станцыі метро “Уручча” ў Мінску зрабілі з няякаснага граніту

Фірма “Белметраспецбуд”, якая выкарыстоўвала няякасны граніт для падлогі на станцыі мінскага метро “Уручча”, спрабуе сысці ад адказнасці. Пра гэта заявіў сёння старшыня Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць. Факт выкарыстання няякаснага матэрыялу выявілі яшчэ ў 2009 годзе. Кошт работ быў завышаны на 900 мільёнаў рублёў. Камітэт дзяржкантролю лічыць, што фірмай “Белметраспецстрой” павінна заняцца Генпракуратура. Таксама пракуратура павінна даць ацэнку дзеянням чыноўнікаў з Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якія дапамагалі прадпрыемству сысці ад адказнасці, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі