Падчас ралі-марафону “Дакар” у Аргенціне пацярпела каля 10 чалавек

Падчас ралі-марафону “Дакар” у Аргенціне пацярпела каля 10 чалавек

На ралі-марафоне “Дакар” у Аргенціне пацярпелі каля 10 чалавек, паведамляе БелаПАН са спасылкай на замежныя інфармагенцтвы. Здарэнне адбылося ў першы дзень марафона, 2 студзеня. Кітайская гоншчыца Го Мэйлін на павароце не справілася з кіраваннем, і яе аўтамабіль вылецеў за агароджу, дзе знаходзіліся гледачы. Найбольш сур’ёзныя траўмы атрымалі мужчына і яго 14-гадовы сын. Сярод пацярпелых таксама цяжарная жанчына.

У гонцы ўдзельнічае беларуская каманда “МАЗ-СПОРТаўта”, якая накіравалася ў Лацінскую Амерыку 24 снежня. Сёлета ралі праходзіць па тэрыторыі Аргенціны і Балівіі. Удзельнікі спаборніцтваў фінішуюць 16 студзеня ў аргенцінскім Расарыа.

Фота: motonews.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі