Пачатак суда над амерыканскім адвакатам Э.Зельцэрам прызначаны на 30 ліпеня

Пачатак судовых слуханняў па справе амерыканскага адваката Эмануіла Зельцэра прызначаны на 30 ліпеня. Пра гэта паведаміў адвакат затрыманага Дзмітрый Гарачка. Працэс будзе праходзіць у Мінскім гарадскім судзе.
Нагадаем, Зельцэра абвінавачваюць у кантрабандзе наркатычных сродкаў, незаконным абароце наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, а таксама ў камерцыйным шпіянажы. Ён быў затрыманы ў Мінску 12 сакавіка 2008 года.

Цяпер Зельцэр знаходзіцца ў СІЗА КДБ у Мінску. Існуе меркаванне, што арышт адваката звязаны са справай памерлага ў Лондане грузінскага бізнесмена Бадры Патаркацышвілі, які быў яго кліентам.

Зельцэр, былы савецкі эмігрант, з'яўляецца экспертам па арганізаванай злачыннасці і адмыванні грошай у Расіі і былых савецкіх краінах. У 2000-2001 гадах ён быў адвакатам затрыманага ў Нью- Ёрку Дзяржсакратара Саюза Беларусі і Расіі Паўла Барадзіна.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі