Пачалася маштабная рэстаўрацыя Косаўскага замка

Пачалася масштабная рэканструкцыя Косаўскага замка (Івацэвіцкі раён).  Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Васіль Абламскі. Паводле яго словаў, першы этап рэстаўрацыі мусіць быць закончаны да 2011 года.

Сёлета на гэтыя мэты з рэспубліканскага і мясцовага бюджэту выдаткавана каля 300 тысяч долараў.

З Косаўскага замка, які ад Другой сусветнай вайны знаходзіцца ў руінах, плануецца зрабіць "буйны гістарычна-турыстычны комплекс". 

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі