Пабудову міні-ЦЭЦ у Беларусі хочуць даручыць фінам

Міні-ЦЭЦ у Беларусі могуць пабудаваць інвестары з Фінляндыі. Як паведаміў прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных, гэтае пытанне абмяркоўвалася падчас беларуска-фінляндскага эканамічнага інвестыцыйнага форуму. Савіных: "Былі абмеркаваныя пытанні развіцця супрацоўніцтва ў сферы энергетыкі. У прыватнасці, маштабнага будаўніцтва ў Беларусі міні-ЦЭЦ на мясцовых відах паліва з удзелам фінскіх партнёраў. Адмысловая ўвага была нададзеная перспектывам супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі ў сферы транспарту і лагістыкі. У прыватнасці, актывізацыі кантэйнерных перавозак цягнікамі "Вікінг" і "Зубр".

У перспектыве гэтыя чыгуначныя маршруты могуць быць падоўжаны ў Турцыю, Расію, Казахстан і Кітай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі