Навошта падпісваць NDA? Офіс Ціханоўскай адказаў на пытанні

Святлана Ціханоўская ў офісе / Белсат
Святлана Ціханоўская ў офісе / Белсат

Офіс Святланы Ціханоўскай падпісвае з супрацоўнікамі NDA (пагадненне аб неразгалошванні інфармацыі). Гэта не было вялікім сакрэтам, але грамадскасць пачала абмяркоўваць тэму пасля адкрытага ліста былой рэдактаркі ЧКБ Яніны Сазановіч. Пасля двух дзён спрэчак на гэтую тэму ў Офісе адказалі на асноўныя пытанні.

Як патлумачылі ў Офісе, NDA патрэбны, каб абараняць людзей у Беларусі, а не палітыкаў. Справа ў тым, што ОСТ працуе з валанцёрамі і актывістамі з Беларусі, а ў шмат каго там застаюцца блізкія.

"Пагадненне аб невыдаванні з'явілася, каб абараніць даныя гэтых людзей, а таксама інфармацыю аб непублічных супрацоўніках і партнёрах. NDA у офісе з'явіўся ў пачатку 2021 года, калі рэжым стаў рэпрэсаваць людзей нават за змесціва іх перапісак у смартфонах. І ініцыятыва падпісаць NDA належыць людзям, якія ў нашай камандзе займаюцца непублічнымі камунікацыямі з беларусамі", — патлумачылі ў Офісе.

Пасля ўвядзення NDA стала менш "зліваў" — напрыклад, з'яўленняў запісаў zoom-сустрэч у прапагандыстаў.

Крытыкаваць Ціханоўскую падпісантам NDA можна, запэўніваюць у Офісе. Таксама яны маюць права даваць каментары ў СМІ, выказваць асабістае меркаванне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі