“Нёман” у гасцях абыграў мінскае “Дынама” (відэа)

Матч прайшоў на мінскім стадыёне “Трактар”. “Дынама” першым адкрыла лік – ужо на 7-ай хвіліне гол забіў Ігар Стасевіч. На 15-ай мінчане маглі падвоіць перавагу, аднак Фігерэда не здолеў забіць пенальці. Чым, магчыма, і натхніў футбалістаў з Гродна. На 27-ай Ягор Зубовіч робіць лік 1:1, а пад канец гульні Гі Стэфан Эссамэ выводзіць “Нёман” наперад.

Зараз гродзенскі клуб мае 43 ачкі, што ўсяго на 4 менш, чым у “Дынама”. Да канца чэмпіяната застаецца яшчэ тры туры.

Вынікі іншых матчаў: "Гомель" — "Тарпеда-БелАЗ" — 1:2, "Дынама" (Брэст) — "Нафтан" — 1:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі