Новыя санкцыі ЕС могуць закрануць бізнес, прадпрыемствы і авіяцыю Беларусі

Новыя санкцыі ЕС могуць закрануць бізнес, прадпрыемствы і авіяцыю Беларусі

Новыя санкцыі Еўрасаюза могуць закрануць бізнес, прадпрыемствы і авіяцыйны сектар Беларусі. Яны закрануць і фізічных асоб, і арганізацыі. Пра гэта 24 траўня заявіла кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. У Бруселі ў панядзелак пачынаецца саміт кіраўнікоў краін ЕС і першым пытаннем разглядаецца сітуацыя з прымусовай пасадкай пасажырскага самалёта Ryanair у Мінску.

Акрамя таго, ЕС вырашыў замарозіць інвестыцыйную дапамогу для Беларусі ў памеры 3 млрд еўра да таго часу, пакуль наша краіна "не стане дэмакратычнай".

"Будзе вельмі моцная рэакцыя ад ЕС, заявіла Урсула фон дэр Ляен. — Рэжым Лукашэнкі павінен зразумець, што будуць страшныя наступствы".

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі