Новыя песні OASIS даверылі вулічным музыкам

Брытанскі гурт Oasis прыдумаў арыгінальны спосаб прэзентацыі сваіх новых песень. Як паведамляе New Musical Express, 12 верасня некалькі адмыслова навучаных вулічных музыкаў выканалі ў розных частках Нью-Ёрка чатыры кампазіцыі каманды - "The Turning", "Bag It Up", "(Get Off Your) High Horse Lady" і "The Shock Of The Lightning". Усе яны ўвойдуць у новы, сёмы альбом Oasis "Dig Out Your Soul", выхад якога прызначаны на 6 кастрычніка.

У пятніцу калектыў таксама павінен быў выступіць у нью-ёркскім клубе "Terminal 5", аднак канцэрт быў адменены з-за дрэннага самаадчування лідэра і гітарыста Oasis Ноэля Галахера, які падвергнуўся нападу фаната на фэсце V Festival у Таронта 7 верасня. Гурту таксама прыйшлося адмяніць запланаваны на 9 верасня выступ у канадскім Антарыа.

Ёсць верагоднасць, што тур у падтрымку альбома пачнецца ў Лондане 7-га кастрычніка.

Фота: www.forum.shosse-club.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі