“Новае жыццё”: Відавочна, што суддзя жадае вынесці рашэнне на нашу карысць

Вышэйшы гаспадарчы суд на тыдзень адклаў слуханні паводле пазову евангельскай царквы “Новае жыццё” да Мінгарвыканкама.
Прычынай гэтаму значыцца “немагчымасць вынясення рашэння”. Нагадаем, суд цягнецца з кастрычніка 2006 года. Пратэстанты жадаюць абскардзіць рашэнне сталічных уладаў аб пазбаўленні абшчыны зямлі і будынка.

Юрыст царквы Сяргей Луканін спадзяецца на перамогу вернікаў. Паводле яго меркавання, суддзя ўзяла адтэрміноўку, каб разабрацца ў супярэчнасцях заканадаўства.

Сяргей Луканін: “Відавочна, што суддзя жадае вынесці рашэнне на карысць нашай царквы. Але тут яна сутыкнулася з супярэчлівым заканадаўствам нашай краіны, якое ў большай ступені адпавядае інтарэсам не грамадства, а дзяржавы, то бок чыноўніцтва”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі