НІСЭПІ: Лукашэнка не перамагае ў першым туры выбараў

Такія вынікі прынесла чэрвеньскае нацыянальнае апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў. Пытанне, на якое адказвалі беларусы, гучала так: "Набліжаюцца чарговыя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Некаторыя палітыкі і грамадскія дзеячы ўжо заявілі (ці, магчыма, заявяць) пра намер вылучыць на іх сваю кандыдатуру. Калі іх імёны апынуцца ў выбарчым бюлетэні, за каго б Вы прагаласавалі?"

Адказы размеркаваліся наступным чынам:

Аляксандр Лукашэнка — 48,3%;
Аляксандр Мілінкевіч — 9,9%;
Аляксандр Казулін — 7,5%;
Сяргей Гайдукевіч — 3,5%;
Алесь Міхалевіч — 2,4%;
Сяргей Калякін — 1,9%;
Аляксандр Ярашук і Ўладзімір Някляеў — па 1,6%;
Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук — 1.0%;
Мікалай Статкевіч, Лявон Баршчэўскі і Андрэй Саннікаў — менш за 1%.
 
За іншага кандыдата прагаласавалі б 2,3% ад апытаных. Яшчэ 17% не вызначыліся з адказам ці адмовіліся адказваць, піша сайт "Белорусский партизан".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі