NASA: Расія кантралюе амаль чвэрць ворных зямель Украіны

NASA: Расія кантралюе амаль чвэрць ворных зямель Украіны

NASA заявіла, што Расія кантралюе амаль чвэрць ворных зямель Украіны — каля 22% усіх сельскагаспадарчых угоддзяў краіны. Выснова зроблена на вывучэнні здымкаў, зробленых са спадарожнікаў.

Украіна з'яўляецца адным з асноўных пастаўшчыкоў збожжа і харчовых алеяў на сусветны рынак. Яна вырабляе амаль палову прадаванага ў свеце сланечнікавага алею, 17% ячменю і 12% кукурузы. Аднак падчас вайны прадукцыя, вырабленая на акупаванай тэрыторыі, вывозіцца ў Расію. З тэрыторыі, якую кантралюе Кіеў, экспарт праз Чорнае мора пакуль немагчымы з-за баявых дзеянняў. Усе разам гэта можа аказаць сур'ёзны ўплыў на сусветныя запасы харчавання і кошты на яго, папярэджвае NASA.

NASA: Расія кантралюе амаль чвэрць ворных зямель Украіны
Варонкі на полі ў Харкаўскай вобласці / Carol Guzy, instagram.com/carolguzy

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі