“Наеховичи” прывезлі ў Мінск “нетрадыцыйную традыцыйную” праграму

Сёння, 3 сакавіка, у мінскім клубе “Рэактар” выступіць маскоўскі клезмер-гараж-бэнд “Наеховичи”. Музыкі прывезлі ў Мінск фірмовую “нетрадыцыйную традыцыйную” габрэйскую праграму з ухілам у балканскі біт і цыганскі фальклор. Па словах музыкаў, габрэйская музыка – гэта самае лагічнае і арганічнае, што яны маглі абраць у якасці рэпертуара. Граць яе не толькі прыемна, але і выгадна:

Дзмітрый Храмцоў, скрыпач гурта “Наеховичи”: “Калі мы прыедзем, напрыклад, у Іспанію, і будзем там граць музыку аўстралійскіх абарыгенаў на дзіджэрыду – ці рэгі, ці кубінскую музыку... Цалкам магчыма, што знойдуцца якія-небудзь фрыкі, якія скажуць: “О, крута, прыехалі габрэі з Расіі і будуць граць на дзіджэрыду!” Але збольшага гэта будзе глядзецца дзіўна. І большая частка людзей пойдзе слухаць сапраўдных аўстралійскіх абарыгенаў”.

А габрэі ёсць паўсюль, таму канцэрты “Наеховичей” праходзяць з аншлагамі, куды б яны ні прыехалі.

Сёння ўвечары лавіце ў эфіры Еўрарадыё жывыя ўключэнні з “Рэактара”, дзе сваёй гаражнай “Хава-нагілай” будзе заводзіць мінскую публіку гурт “Наеховичи”!

Жывыя ўключэнні:
20:15
21:15

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі