Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў масавым старце на этапе Кубка свету

Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў масавым старце на этапе Кубка свету

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 18-е месца ў гонцы з масавым стартам на этапе Кубка свету, які праходзіць у чэшскім Нове-Месце. Усяго на дыстанцыю выйшла 29 спартсменак. Скардзіна дапусціла толькі адзін промах на апошнім агнявым рубяжы, але істотна прайграла па хуткасці — адстала ад лідара гонкі на 1 хвіліну 22,7 секунды.

Выйграла мас-старт чэшка Габрыэла Каўкалава, якая таксама мела адзін промах. Другое месца ў Лауры Дальмаер з Нямеччыны, якая, маючы два штрафныя колы, прайграла пераможцы ўсяго 3,1 секунды. На трэцім месцы італьянка Даратэя Вірэр (адно штрафное кола і 9,7 секунды пройгрышу).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі