Нацбанк: Рэзкай дэвальвацыі ў Беларусі ў 2010 годзе не будзе

Рэзкай дэвальвацыі ў Беларусі ў 2010 годзе не будзе. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўлення валютнага рэгулявання і валютнага кантролю Нацбанку Беларусі Анатоль Мароз. Прадстаўнік Нацбанка адзначыў, што дэвальвацыя беларускага рубля ў 2010 годзе праходзіць у рамках Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палітыкі.

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, існуе дамова паміж Беларуссю і Міжнародным валютным фондам. МВФ штоквартальна прыязджае і ўсё адсочвае. Нацбанк не мае права адыходзіць ад запланаваных плюс-мінус 10%. Таму рэзкай дэвальвацыі, якая была праведзеная ў 2009 годзе, па словах Мароза, не будзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі