На знак салідарнасці з Каваленкам у Мінску ўзнялі нацыянальны сцяг (фота)

Мінскія актывісты грамадзянскай ініцыятывы "Маладая Беларусь" у знак салідарнасці з Сяргеем Каваленкам вывесілі нацыянальны бела-чырвона-белы сцяг на плошчы Перамогі. Пра гэта паведамляе сайт Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Нагадаем, што на віцебскага актывіста Кансерватыўна-хрысціянскай партыі - БНФ Сяргея Каваленку распачалі крымінальную справу за хуліганства. Нагодай стала тое, што 7 студзеня ён вывесіў нацыянальны сцяг на галоўнай ёлцы горада. Каваленку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.


Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі