На выбарчых участках дазволяць выпіваць

У дзень выбараў 25 красавіка на выбарчых участках будуць прадаваць алкаголь і дазволяць яго ўжываць тамсама. Праблем з заканадаўствам узнікнуць не павінна, бо пад гэта будуць адведзеныя адпаведныя месцы, Пра гэта Еўрарадыё паведаміў кіраўнік прэс-службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі. Ластоўскі: "Падчас правядзення галасавання плануецца выязны гандаль шырокім асартыментам тавараў і прадуктаў харчавання, а таксама рэалізацыя алкагольных напояў і піва, у тым ліку ў разліў".

Нагадаем, новы Адміністрацыйны кодэкс забараняе ўжываць любы алкаголь ў грамадскіх месцах. А на выбарчых участках алкаголь звычайна прадаюць па коштах ніжэйшых, чым у крамах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі