На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Дземух

На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Дземух

На волю выйшаў палітвязень Дзяніс Дземух, паведамляюць праваабаронцы. За кратамі ён быў з кастрычніка 2020 года і ўжо адбыў пакаранне ў калоніі (амаль 15 месяцаў).

Дземух быў затрыманы ў сталіцы пасля вулічнай акцыі "Марш вызвалення палітвязняў". Яго асудзілі ў сакавіку 2021-га судом Заводскага раёна Мінска на 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Артыкул — "Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Дзяніс Дземух быў прызнаны палітвязнем.

З папраўчай калоніі № 3 "Віцьбы" ён выйшаў на волю 27 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі