На ўкраінска-беларускай мяжы затрымалі беларусаў з фальшывымі еўра

У аўтамабілі “Мэрсэдэс” знаходзілася трое грамадзян Беларусі. Ужо ў пачатку праверкі дакументаў памежнікі заўважылі хваляванне аднаго з падарожнікаў, які да таго ж пачаў ужываць нецэнзурную лексіку. Гэта прымусіла памежнікаў паглыблена праверыць аўтамабіль.



Падчас праверкі сярод рэчаў былі выяўленыя банкноты Еўрасаюза. Ўсяго работнікі пункта пропуску знайшлі дзесяць банкнот па 200 еўра, дзве — па 100 еўра і 500 чэшскіх крон адной банкнотай. Акрамя таго, было выяўлена 89 чыстых бланкаў белага колеру, памеры якіх адпавядаюць гэтым купюрам. Папярэдне было ўстаноўлена, што знойдзеныя купюры, магчыма, ўтрымліваюць прыкметы падробкі, бо вадзяныя знакі не праглядаліся, а папера мела нізкую якасць.



Адзін з пасажыраў прызнаўся, што банкноты належаць яму. Мужчыну разам з грашовымі банкнотамі перадалі супрацоўнікам міліцыі, паведамляюць украінскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі