На турніры ў Цынцынаці Азаранка разгромна прайграла 19-гадовай Радукану

На тэнісным турніры ў Цынцынаці Вікторыя Азаранка разгромна прайграла Эме Радукану — 0:6, 2:6. Гэта быў паядынак 1/16 фіналу. Ён працягваўся крыху больш за гадзіну.

19-гадовая брытанка Радукану — 13-я ракетка свету, 33-гадовая беларуска Азаранка займае ў сусветным рэйтынгу WTA 22-е месца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.